Profile

Add this user to your friends list  To-Do List  Memories:  Tell a Friend!  Search This Journal  Nudge This Friend
User:lohava_admina (10910860)
Логава Сісадміна
Name:Сісадмін з Гнязда
Location:Менск, Belarus
Birthdate:1980-01-31
LJ Talk:
Jabber:
Bio:

Дзе гняздзяцца сісадміны?


Калі вы раней нічога не чулі пра сісадмінаў, гэта цалкам зразумела. Іх існаваньне было навукова даведзена зусім нядаўна. Яшчэ год таму сісадміны лічыліся проста гарадзкой легендай. Зараз навукоўцы ўжо ўпэўнена могуць сьцьвярджаць, што дзякуючы кампутароваму выпраменьнваньню ў homo sapiens з’явіўся брат – homo sapiens sisadminicus.
Мы ўсё яшчэ вельмі мала ведаем пра іх. Немагчыма сказаць дакладна колькі часу яны існуюць побач з намі, ці могуць харчавацца ежай, звыклай для людзей, ці ўмеюць трымаць асадку.
У прыродзе сісадміна лягчэй за ўсё сустрэць у Інтэрнэце. Зносіны са зьнешнім сьветам зьведзены ў іх да абсалютнага мінімума (гэта асабліва тычыцца “клясычных”, альбо “дзікіх” сісадмінаў; “прыручаных”, альбо “хатніх” сісадмінаў можна зрэдку сустрэць у рэале, праўда, нікому дакладна невядома што ж яны там робяць). Размаўляюць сісадміны пры дапамозе клавіятуры, у асноўным у чатах з іншымі сісадмінамі, харчуюцца паўфабрыкатамі, якія замаўляюць у Інтэрнэт-крамах. Гняздзяцца сісадміны ў сервачных. Што такое “сервачная” навукоўцам, якія дасьледуюць гэтую праблему, высьветліць, на жаль, не ўдалося. Гэта зьвязана з тым, што наведваньне логава сісадміна ягонай прысутнасьці вельмі небяспечна для здароўя і жыцьця дасьледчыкаў. Застаць жа т. зв. “сервачную” вольнай ад адной з гэтых мілых істот ніяк не атрымоўваецца (што нарадзіла гіпотэзу аб тым, што “дзікія” сісадміны ніколі не пакідаюць свайго жытла). Не атрымалася ў навукоўцаў і знайсьці закінутую сервачную, у якой жыў бы нейкі час таму сісадмінчык, і дзе б засталіся сляды ягонага побыту. Людзей сісадміны дзічацца, называюць іх “ламерамі” альбо “юзэрамі”. Размова з сісадмінам, калі вы сустрэнеце яго ў рэале, будзе ўскладняцца тым, што размаўляюць яны на дзіўным, не вельмі зразумелым для людзей дыялекце беларускай мовы. Акрамя таго, сісадміны маюць вельмі спецыфічнае пачуцьцё гумару. Людзі, звычайна, не адразу могуць ацаніць яго.
У асяроддзі сісадмінаў ёсьць легенда, што існуюць і жанчыны-сісадміны. Але дасьледчыкі яшчэ не сустракалі ніводнай зь іх. Магчыма, гэта зьвязана з тым, што жанчыну-сісадміна немагчыма па зьнешніх прыкметах адрозьніць ад звычайнага сісадміна.
Такім чынам, сісадміны – гэта асобны від homo sapiens. Дакладна высьветлена, што нават дзікія сісадміны бясьпечныя для чалавека, так што баяцца няма чаго. Пры бліжэйшым знаёмстве з хатнімі сісадмінамі, якія паддаюцца сацыялізацыі, высьвятляецца, што гэта вельмі мілыя істоты, з цягам часу можна нават навучыцца разумець іх дыялект і пачуцьцё гумару.
Крэатыў напісаны камрадам [info]dzieja
Memories::10 entries
Pictures:fewer than 10 public
Interests:39: blues, buddy guy, gentoo, guitar, jimi hendrix, joe satriani, linux, miś uszatek, n.r.m., steve vai, stevie ray vaughan, stratocaster, telecaster, unix, zet, Беларусь, Будслаў, Васіль Быкаў, Гайдамаки, Караткевіч, Ківач Фуко, Менск, Океан Ельзи, Перкалаба, Украіна, Чэ Гевара, Шешори, блюз, вандроўкі, глінтвейн, гітара, зефір, кампутары, лінукс, музыка, нацыяналізм, падарожжы, скаўтынг, яблыкі
Schools:Школа № 4 (Вілейская гімназія №2) - Вілейка, Мінская вобласць, Belarus
Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт - Мінск, Мінск, Belarus (1997 - 2002)
Friends:
People60:_ghost_pulse_, _valerka_, ab_pokoj, belyklyk, biespartyjny, bitalik, booxter, browar_dryhvy, carbophos, chertov, d_yuzik, djadja_koka, dmitry_demidov, dvavoka, dzed_baradzed, dzieja, dzim_dzim, euga, fotaczka, g_rub, gingerby, insurhent, jakub_v, jaugen_, jurkas, kachanak, katechizis, kipryda, krockie, l0gin, lvolski, michalevic, mos_kal_ka, nachny_gosc, nastalgi, neuroludziel, nia_ja, niareisha, nina_jin, no_onez, original_tim, palaszuk, pan_demetrius, pansowa, pendzal, pisalnik, righthinker, skryppa, slaver_be, slone4ko, spirt96, stnk, strider_first, sviciazianka, syrelina, teo_art, valoshka27, vrbluescat, xtosci, zaranok
Communities5:antiblya, jezyk_polski, otdam_darom_by, ru_stratocaster, tubesound_ru
Mutual Friends:42: _valerka_, belyklyk, biespartyjny, booxter, browar_dryhvy, dvavoka, dzed_baradzed, dzieja, dzim_dzim, euga, g_rub, gingerby, insurhent, jakub_v, jaugen_, jurkas, kachanak, katechizis, kipryda, krockie, l0gin, michalevic, mos_kal_ka, nachny_gosc, nastalgi, neuroludziel, nia_ja, niareisha, nina_jin, no_onez, pansowa, pendzal, pisalnik, righthinker, skryppa, slone4ko, spirt96, sviciazianka, syrelina, valoshka27, xtosci, zaranok
Account type:Plus Account

(more details...)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…